Нашыя рэстараны пачынаюць працаваць пад брэндам Mak.by
05 красавіка 2023
З 18 красавіка 2023 года рэстараны ўнітарнага прадпрыемства “КСБ Виктори Рестораны” пачынаюць працаваць пад брэндам Mak.by.
Кампанія забяспечыць высокія стандарты якасці прадуктаў і гасціннага абслугоўвання.
Мы па-ранейшаму будзем прапаноўваць разнастайнае меню, захаваўшы пры гэтым любімы смак усіх нашых страў.
Прафесіянальная каманда работнікаў і менеджэраў засталася нязменная і працягне працаваць у адпаведнасці з дзеючымі каштоўнасцямі кампаніі і прынцыпамі сацыяльна адказнага вядзення бізнеса.
Да значнай падзеі мы знізілі цэны на самыя любімыя Бургеры. Дадатковым падарункам для нашых гасцей будзе запуск з сённяшняга дня мабільнай праграмы МойМаk.by. Карыстальнікі змогуць першымі даведвацца пра навінкі і акцыі, атрымоўваць унікальныя выгадныя купоны.
А хутка мабільная праграма дазволіць зрабіць заказ на Дастаўку і, як раней, абменьваць балы лаяльнасці на любімыя прадукты.