Новая калекцыя Кідс Міл! Коцікі ўжо ў Mak.by

25 кастрычніка 2023

Гуляць весялей разам з нашымі коцікамі! Сустракайце новую калекцыю цацак Кідс Міл з 10 набораў канструктара любімых герояў, створаную беларускім вытворцам «Палессе». Гэта ўжо другое супрацоўніцтва Mak.by з фабрыкай, якая вырабляе наборы канструктара з высокаякаснага пластыку. Глядзіце працэс вырабу цацак «Палессе» ў відэарэпартажы.

Знаёмцеся з трыма маленькімі, гуллівымі і цікаўнымі кацянятамі! Іх жыццё ніколі не стаіць на месцы. Коцікі гуляюць, весяляцца, вучацца і заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго. З імі дзеці дакладна не засумуюць: яны адправяцца ў падарожжы, пагуляюць у парку і адпачнуць на марскім узбярэжжы.  
 
Сачыце за выхадам новых цацак у раздзеле «Бацькам і дзецям» і збірайце ўсю калекцыю ў Кідс Міл!  
Гуляць смачней і весялей з нашымі коцікамі ў Кідс Міл!